Iншым часамРаніцаю ціхая зіма
Двор зрабіла белым і халодным.
Неяк гэта я не ўпільнаваў,
Не сустрэў яе на падыходзе.
Хоць яшчэ фармальна лістапад,
Але ўжо ўладараць сьнегапады.
Традыцыйна трэба сумаваць
Дзе мой крайДзе мой край...
Дзе мой край? Там, дзе вечную песьню пяе Белавежа,
Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,
Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы
І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро.
Ты ляжыш там, дзе сіняя Прыпяць ласкава віецца,
Залатыя стратыСкончылася лета… Не сумуй!
Звыклаю хадою час прастуе,
Ад спакою ён цябе ўратуе,
Ад самоты – сам сябе ўратуй.
Не сумуй… Яшчэ ў тваіх гадах
Верасень – ня першая прыкмета…
Падаюць антонаўкі ў садах.
ЗмрокЗмрок пацямнеў за павекамі голымі –
Ані заплюшчыць, ані прымружыць.
Хруснула костка зроку ад полымя,
Цела жывое сапраўднае ружы.
Грукаць у цемру прымусіў ён рукі,
Бачаць у цемры рукі-пачвары!
Хтось яго добра вучыў цярпець мукі,
Зоркi нашыяЗоркі нашыя ў небе без нас
Пазнаёміліся выпадкова
Мы якраз на зямлі ў гэты час
Прашапталі спрадвечнае слова
Зоркі нашыя ў небе без нас
Шчырасцю незямной пакляліся.
Мы якраз на зямлі ў гэты час
МаланкаМаланка, не плач, ты мяне пачакай,
Хацеў бы цябе я правесці ў рай.
Чакае нас шлях праз цернівы гай.
Знайду цябе я, ты проста гукай.
Я іду ў кашулі, ты - у кабатку,
Згубілі мы шлях свой яшчэ напачатку.
Свецяць дзве зоркі ў цёмнай начы.
Святло СараеваПаўз абшар галіцкі вые вецер злы.
Рэчы што мы мелі з вадою паплылі.
Як вандроўны статак, быццам птушак сны,
Мы ляцім у далі два сінія лісты.
Не згараюць дровы, не стыне нутро,
Але час ісьці ўжо спаць.
За пагоркам гэным Сараева сьвятло.
Селязень-птахПлываў па моры ды не ўмываўся селязень-птах.
Як з табой, сумны, жаласнадумны, сталася так?
Човен да крылаў белых хінуўся, неба чарніў.
Хто ж цябе, сумны, жаласнадумны птах, разлюбіў?
Селязень-птах, селязень-птах,
Як з табой, сумны, сталася так?
Стары мужЯк пастарэю, буду добра знацца на старым
Вiне i кнiжным пыле.
Як пастарэю, буду чхаць на ўсiх старых, акрым
Сяброў, што нас любiлi.
Набуду пэндзлi, i пергамiн, i туш –
I сяду ля ракi ў чаканнi целаў, душ,
Твой старасвецкi муж...
Свецкi муж.
СцягЛунае, нескароны, на векавых вятрах,
Наш ад крыві чырвоны
Ад болю белы сьцяг.
Наш бел-чырвона-белы,
Нябесны, вольны, сьмелы,
Наш бел-чырвона-белы
Наш сьцяг, наш сьцяг, наш сьцяг...
Танец СмерціШэсць мiльёнаў сэрцаў сталi дымам у агнi
лЮбая, любАя споведзь – танец на краю хлуснi
Мы будзем танчыць на вясковай плошчы
Й не глязець у дол
Мой анёл
Каханне i нянавiсць – два бакi адной турмы
Iмчацца конi, пуга ляскае, смяемся мы