Дима Ску и Никто не Вуди Аллен все тексты (слова) песен, переводы, видео, клипы
- Сустрэча
Аднойчы я вяртаўся на ровары дахаты.
Скрозь ноч. Горад. У кофце найк з сэканд-хэнду.
Пасля доўгіх размоў і няўмелай гульні чэсам на акустычнай гітары.
Карацей кажучы, гэта было амаль што натхненне.
Я думаў пра тое і сёе, пра свой асабісты хіп-хап і літаратуру,
пра крытыку з самакрытыкай і новыя тэмы для песень і тэкстаў,
але ўсяго некалькі радкоў бачылі стары месяц над цемрай ды я,
плюс ліхтары, пустыя прыпынкі і ляжачыя паліцэйскія.