- Алеся
Музыка - Лучанок I, словы - Куляшоў А.
Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая,
Чаму так горка? Не магу я зразумець...
Шкада заранкi мне, што ў небе дагарае
На ўсходзе дня майго, якому ружавець.
Пайшла, нiколi ўжо не вернешся, Алеся.
- Белавежская пушча
Запаветны напеў, далячыняў смуга,
У чаканні зары, што заблішча сляпушча -
Як свая, мне твая векавая туга,
Белавежская пушча, Белавежская пушча.
Тут забыты даўно наш прабацькаўскі схоў
І, часамі, той кліч нашых продкаў пачуўшы,
Шэрай птушкай лясной з дальна-даўніх вякоў
- Беларусачка
Музыка Юрыя Семянякi, словы Алеся Ставера
Я гляджу на твае косы русыя -
Не магу наглядзецца нiяк -
Беларусачка, беларусачка,
Дарагая сяброўка мая.
У краёх незнаёмых, нязведаных,
- Беларусь мая
Музыка - Вадзім Навіцкі, словы - Сяржук Сокалаў-Воюш
Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю,
Я вазёрную сінечу вуснамі лаўлю.
Моўчкі слухаю ў росах песню салаўя.
Над маім лунае лёсам Беларусь мая.
Моўчкі слухаю ў росах песню салаўя.
Над маім лунае лёсам Беларусь мая.
- Зорка Вэнэра
Словы - Максiм Багдановiч
Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкi з сабой прывяла...
Помнiш, калi я спаткаўся з табою,
Зорка Венера ўзышла.
З гэтай пары я пачаў углядацца
- Калыханка
даведка:
Да́нчык (Багда́н Андрусі́шын) (нарадзіўся 2 лютага 1958 у Нью-Ёрку) — беларускі сьпявак і журналіст.
Маці Юлія (дачка Яніны Каханоўскай) — беларуска, бацька Паўло — украінец.
Скончыў факультэт масавых камунікацыяў Нью-ёрскага ўнівэрсытэту у 1981 годзе. У гэтым жа годзе наведаў з канцэртамі Беласточчыну.
Упершыню атрымаў дазвол на ўезд у Беларусь у 1989 годзе, дзе даў шэраг канцэртаў (паводле гэтага візыту быў зьняты дакумэнтальны фільм). Другі раз наведаў з канцэртамі Беларусь у 1996 годзе.
Скончыў сцэнічную кар'еру ў 1997 годзе канцэртам у ЗША.
Цяпер працуе на «Радыё Свабода». Жыве ў Празе.
- Мы яшчэ сустрэнемся
Быў ласкавым сонечны ранак, аб такiм заўседы мы марым,
Мы сустрэлiся нечакана, мне па сэрцы позiрк ударыў.
Кожны з нас прайшоў мiма моўчкi, быццам хтосьцi быў памiж намi,
Ды сказалi мне Вашы вочы: "Мы яшчэ сустрэнемся з Вамi"
Нiкуды ня дзенемся, нiкуды ня дзенемся
Ад сустрэчы новай мы самi.
Мы яшчэ сустрэнемся, мы яшчэ сустрэнемся,
- Не шукай
Словы Адама Русака
Не шукай ты мяне
Каля жытнiх палёў,
Не шукай, не шукай.
Калi к сэрцу майму
Ты дарог не знайшоў,
Не шукай, не шукай...
- Песня пра Радзіму
ПЕСНЯ ПРА РАДЗIМУ
Я не ганю землі чужыя –
Хай іх сонца не абміне.
Толькі дзе за морам ні жыў я,
Беларусь мая сьнілася мне.
Прыпеў: Гэта ўсё, безумоўна, не нова.
- Сонца за хмаркамі
Сонца за хмаркамi ўраннi скрылася, болей ня свецiць,
Што ж ты мне сэрца паранiла, найдаражэйшая ў свеце,
Што ж ты мне сэрца паранiла, найдаражэйшая ў свеце...
Як жа мне, як жа развеяць хмарачак тых караваны,
Дзе ж мне нарваць таго зелля, каб загаiлiся раны,
Дзе ж мне нарваць таго зелля, каб загаiлiся раны...
- Спадчына
Словы - Янка Купала
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Памiж сваiх i чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Аб ёй мне баюць казкi-сны
- Цiха растрывожаны
Цiха растрывожыла думкаю бяссоннiцай
Вечна неспакойная ты любоў мая
Не за вочы чорныя,
Не за бровы смуглыя,
А за сэрца шчырае палюбiў я.
Не за вочы чорныя,
Не за бровы смуглыя,
А за сэрца шчырае палюбiў я.
- Як ты са мной
Словы Nana Moskouri
Пераклад Сяргея Сокалава-Воюша
Як ты са мной - гучаць сусветы,
Як ты са мной - напаўняецца дзень вясной.
А знiчка-ноч сузор'ем сваiм санетаў
Зiхцiць для нас, як толькi ты ёсць са мной.