- Гэбельс
Я замовіў сустрэчу а дзевятай увечары.
Гэбельс больш дакладны, чым я, ён не спазьняецца,
Ён станоўчы мужчына, ён амаль не прыгнечаны.
Шаноўныя тэлегледачы, панарама пачынаецца.
Ён старанны патрыёт, ён адданы народу,
Безь яго ў галаве робіцца неяк пуста.
Ён вэктар ідэалягічнай моды.
Але часам хлусьні бракуе густу.
- Калыханка
Добрай ночы, Янка,
Салодкіх сноў, да сустрэчы авосьмай.
Ты маеш шэсць гадзін калыханкі,
Адпачын ад адносін...
Няхай у тваім сне ўсё будзе як трэба:
Пяшчотнае сонца й цёплае мора,
Няхай Пан Бог усьміхаецца з неба,
Крыху будзе меней гора.
- Шызафрэнія
Ідыялізм – гэта ідыятызм? Ня веру!-
Тым, хто халоднымі пальцамі бярэ за каўнер,
Тым, хто ідзе выключна на скрайнія меры,
Тым, хто мроіць краіну ў чырвоных шпалерах.
Тым, хто шчыры, з вусамі й хлусіць з рукою на сэрцы,
Тым, хто ў Расею гатовы паўзьці на каленах.
Тым, каго баяцца маленькія дзеці,
Тым, забіць каго нельга хіба што з-за лені.