- Ameryka
Прывітаньне, Амэрыка,
Я твой заморскі госьць.
Ты прабач, бо раней крыху
Не даваў веры, што ты ёсьць.
Вадаспады і прэрыі,
І Біл Клінтан, і Іствуд Клінт.
Прывітаньне, Амэрыка,
Запішы мяне ў свой плэйліст!
- Biaz nas
Дзесьці наперадзе новы засьвеціцца час,
Нашыя ветразі хтосьці ўздыме бяз нас.
Хтосьці сьпяе нашыя песьні на новы матыў,
Гэта ня хутка яшчэ, але справа ня ў тым.
Бывай наш край, свабоду сьні,
Не дачакацца нам вясны.
Сюды мы вернемся ізноў
- Ciemra
Celić u dušu ciemra,
Nie chapaje pavietra.
Ciemra ŭ dvary, ciemra.
Ni nadziei, ni viery.
Nielha začynić dźviery
Ad vuścišnaje ciemry.
- Daj mnie nahodu
Дай мне нагоду быць вельмі вострым і рэзкім.
Дай мне нагоду быць мяккім, як сёньняшні хлеб.
Пакуль яшчэ не дагарэлі ўсе трэскі,
Дай мне нагоду ўсё зрабіць step by step.
Дай мне нагоду быць дасканалым, як эльфы.
Дай мне нагоду гоблінам быць раз на год.
Пакуль вы яшчэ не зрабілі апошняе сэлфі,
- Daj mnie znak
A nieŭzabavie pryjdzie dzień,
Jakoha tak čakali ŭsie.
Ciabie zakrucić vir padziej,
I mur chiśniecca i ŭpadzie.
Rychtuj siabie, rychtuj dziaciej,
Bo nieŭzabavie pryjdzie dzień,
Kali adstupić šery cień
- Daloka
Трымаецца сьвет
На няўклюдных гліняных нагах.
Між сэзону сьнягоў
Нас вядзе зацярушаны шлях.
Скрозь холад і страх
Падымаецца велічны птах.
Ён кіруе далёка,
І вецер сьцюдзёны няўзнак.
- Dom 2016
Ужо нам песьні не пяе наш добры дом,
Стары наш дом, наш бедны дом.
Не сустракае цеплынёю ды сьвятлом
Ні цеплынёй, ані сьвятлом.
І мы ўжо даўно не размаўляем зь ім,
Сядзім ямо, ляжым і сьпім.
Ці то праз шыбіны на вуліцу глядзім
- Hiestapa
Hiestapa pravodzić čystki
Siarod pakul što žyvych.
Hiestapa kryčyć: Fašysty!
Fašysty nia my, a vy!
Karnyja atrady
Pačynajuć marš.
Śpieradu i zzadu
- Ingeborg
Скандынаўская песьня (Максiм Багдановiч, 1915)
Была Інґеборґ, як сасонка, страйна,
Так вецер суворы пяе.
I горкую долю спаткала яна.
Шкада нам, шкада нам яе.
Hя слухала маткі, ня чула айца,
- Krainy niama
Dla hienerała kraina — vajna.
Dla niefarmała kraina — čuma.
Dla radykała kraina — turma.
Ale dla bolšaści krainy niama.
Dla pansłavista kraina — adna.
Dla satanista kraina — truna.
Dla hitarysta kraina — struna.
- Miensk i Minsk
Дарагія мінчане і госці сталіцы
Я хачу з вамі думкай сваёй падзяліцца
Карацей, гэта дзіўна, але c'est la vie:
Мы ў сталіцы жывем нібы на дзве сям'і
Прыпеў:
Мы жывем адначасова у двух гарадах
- Nichto
Raściažka na marozie,
Jak baradźba z pahrozaj.
Źbićcio na mokry jabłyk,
Niby adkaz u pablik.
Nichto,
Ty dla ich nichto.
Nichto,
- Palitychny kamentatar
Я выдатны, вельмі здатны палітычны каментатар.
Я майстрачу перадачу і ганю яе ў эфір.
Аглядальнік, асвятляльнік, выкрывальнік-назіральнік,
Умывальнікаў начальнік і мачалак камандзір.
Над Еўропай дождж і вецер,
Дрэвы падаюць на дол,
А у нас смяюцца дзеці
- Rabiaty z badunca
Jany iduć maroznaj vulicaj zimovaj,
Ci letniaj, vosieńskaj - jakaja roźnica?
Jany iduć - Siarožy, Sašy, Vici, Vovy,
Iduć jany - rabiaty z badunca.
Iduć rabiaty z badunca.
Iduć rabiaty z badunca.
- Rola Hieroja
Дзе рака зарастае травою,
Дзе гара размаўляе з гарой,
Спачываюць старыя героі.
Не прачнецца ніводны герой.
Ён прыйшоў, і наўкол пацяплела.
Ён узнік, і растала імгла.
І за ім у сусвет паляцела
- SSSSSSR
Nekrafiły honiać chvalu.
Nekrafiły ładziać marš.
Nekrafiły kažuć: Stalin —
Pazytyŭny persanaž
Nekrafiły tak sumujuć,
Što niama jaho ciapier.
Jon pamior, jany smutkujuć
- Tyja, chto
Ad siońnia ty maješ prava lažać i maŭčać.
Nu, dobra, ty maješ prava biazhučna paŭźci.
Chutčej padziakuj za hetaje prava tym, chto na trybunach siadziać
I majuć poŭnaje prava na źmieny ŭ našym žyćci.
Na dalahladzie ŭdzień i ŭnačy pałaje ŭschod.
Na pjedestale čarhovy seryjny mańjak.
Biazhučna paŭzi na čarhovy ci pazačarhovy schod
- U viosku
Ja zaŭtra pajedu ŭ viosku,
Pakinu vam šum haradzki.
U vioscy ŭsio lohka i prosta,
Tam adpačyvajuć mazhi.
Nia budu hladzieć u televizar,
Zakinu na čas internet,
Zabudu pra kryzis i vizy,
- Varjat
Pozna ci to rana,
Tolki ŭsio adno —
Kožnamu tyranu
Šlach adzin — na dno.
Ale pierad tym, jak
Źniknuć nazaŭždy,
Kolki jon narobić
Roznaje biady.
- Zima
Jany
Nam abiacali śvietłaje zaŭtra.
Nam abiacali sonca i dziciačy śmiech.
Many
Stupień my bačym tolki zaraz.
Kali paŭsiul lažyć na paru metraŭ śnieh.
Zima
- Героі не паміраюць
Яны застануцца навечна,
Ня зьнікнуць у зеўры нябыту,
Ня згаснуць апошнім праменем,
Ня сыдуць у змрочны туман.
Яны назаўжды будуць з намі,
І ў радасьці, і ў нядолі,
І ў подыху ветру пачуем
Мы іхнія галасы.
- Краіны няма
Для генэрала краіна - вайна
Для нефармала краіна - чума.
Для радыкала краіна - турма.
Але для большасьці краіны няма.
Для панславіста краіна - адна.
Для сатаніста краіна - труна.
Для гітарыста краіна - струна.
- Мая рэвалюцыя
Мая рэвалюцыя
Калі цябе вучаць, што ўсё пачалося з вайны,
Калі забываесься на каляровыя сны,
Калі прамаўляюць з экранаў сьвіныя лычы,
Калі ты ня будзеш пачуты – крычы не крычы –
Рэфрэн:
- Мусарок
Лявон Вольскі (17.05.2012)
Саўка:
Сатруднік міліцыі міцінг сьнімаў.
Он чэсна работу сваю выпаўняў.
І ўдруг да яго падашоў паранёк
І транспарант із кармана ізьвлёк: