- Бегла Колядка
Коляда, бегла Колядка, пэшком, пэшком, гэй! Коляда!
Коляда, нэсла пірожкі мэшком, мэшком, гэй! Коляда!
Коляда, дай забегла до Дэм’яна, гэй! Коляда!
Коляда, й от Дэм’яна – до Стэпана, гэй! Коляда!
Коляда, й от Стэпана – до Івана, гэй! Коляда!
Коляда, й от Івана – до Дэніса, гэй! Коляда!
Ой, Калядачкі, бліны-ладачкі,
- Вы павейця-тка, ветры
Вы павейця-тка, ветры буйныя,
Ой, лёлі, ветры буйныя.
Ветры буйныя, ветры ліхія,
Ой, лёлі, ветры ліхія.
Пад мае сені, сені новыя,
Ой, лёлі, сені новыя.
Дай пад ганачкі пад цясовыя,
- Дубе. Концерт в Ночь музеев-18.05.2013
Дубе
Ой, дубе мой, дубе, кучаравы дубе,
Ой, на табе, дубе, два галубы гудзе.
Ой, трэця галубка па саду жаркоча,
Любіў хлопец дзяўчыну, а цяпер не хоча.
- Лёлі каліна 2016
Проці бацькавых варот я молада гуляла,
Ой, лёлі, каліна, лёлі, ягада мая
Я й гуляла, гуляла, я ключыкі пацяряла,
Ой, лёлі, каліна, лёлі, ягада мая
Пацяряла ключыкі із шаўковым паясом.
Ой, лёлі, каліна, лёлі, ягада мая.
А хто ж мае ключы найдзя, за таго замуж пайду.
Ой, лёлі, каліна, лёлі, ягада мая.
- Ляці страла
Ой, ідзі, страла, дай удоль сяла.
Ох, і вай, лёлі, дай удоль ся…
Не чапай, страла, добрага молайца.
Ох, і вай, лёлі, добрага мола…
Па том молайцу некаму плакаці.
Ох, і вай, лёлі, некаму плака…
- Масленiца
МАСЛЕНІЦА
- Ай, Масленіца, пылізуха! Пракаціся хуць да Духа!
- Масленіца – з блінамі, а пост – з грыбамі!
А ты, Масленіца, пылізуха,
Пыліжы-ка мяне хуць да Духа…
А ты, Масленіца, каталічка,
- Масленіца 2016
- Масленіца с блінами, а пост з грыбами
- Ай, Маслініца-пылезуха!
Працягніся хоць да духа!
А ты масленіца пылезуха,
Пылежыка мяне хоць да духа....
А ты масленіца каталічка,
Чаго ты сёлета невялічка
- На вулку
На вулку дзеукi,гулялi...
Гулялi, душа,гулялi...
Мяне, м(ы)ладу, гугалi, гукалi душа, гукалi....
У мяне , мыладе , стары муж, стары муж душа, стары муж...
Сам на улiцу ня пойдзiць, ня пойдзiць душа, ня пойдзiць....
П(ы)лажу дзiця, у люльку, у люльку душа, у люльку.....
А с(ы)ма пайду на вулку, на вулку душа, на вулку....
П(i)тухи пяюць, гуляю, гуляю душа, гуляю...
- На вулку 2016
На вулку дзеуки гуляли,
Гуляли,душа, гуляли.
Мяне, м(ы)ладу, гукали,
Гукали,душа, гукали.
У мяне, м(ы)ладзе, стар(э) м(о)ж,
Стар(э)м(о)ж, душа, стар(э) м(о)ж.
Сам на в(о)лицу ня пойдзець,
Ня пойдзець душа, ня пойдзець.
- На моры вутка купалася 2016
На моры вутка купалася,
На беражочку сушылася.
Млада Кулінка стужылася,
Што яе дары не прадзены.
Хоць прадзены, дык не вітыя,
Хоць вітыя, дык не снованы,
Хоць снованы, дык не тканыя,
Хоць тканыя, дык не белены,
- На том баку 2016
На том баку дуба сякуць,
А на етам трэ(і-і!)скі,
Ой, на етам трэскі.
На том баку цалуяцца,
А на етам смешкі.
Ой, на етам смешкі.
- Ой ты, саду
Ой ты, саду
Ой ты, саду, ты мой саду, зеляненькай,
Ой лі, ой, лёлюшанькі, зеляненькай.
Па ім ходзя парнішанька, ў гуслі йграя.
Ой лі, ой, лёлюшанькі, ў гуслі йграя.
- Ой чок, чок 2016
Ой, рана, рана куры попелі. в. Стаўбун, Веткаўскі р-н
Ой, рана, рана куры попелі,
Святы вечар(ы) добрым людзь[ям].
Ой, ешчэ раней дзевушко ўстала.
Раненько ўстала, тоненько прала
Сваёй мамачцэ-гароховачке,
Сваёй мамачцэ на рубашэчку,
- Ой, куме, куме
Ой, куме, куме, добра гарэлка,
Будомо піці до понедзелка.
Складомса, куме, па рублей сорак,
Будомо піці шчэй у аўторак.
Прадаймо, куме, гусей чэреду,
Будомо піці шчэй у середу.
- Ой, пусцi, мацi
Ой, пусці, маці
Ой, пусці, маці, дай на раце гуляць,
_Ой лі, ой, да люлі, дай на раце гуляць.
Дай на раце гуляць, дай селязьнёў выжыдаць,
_Ой лі, ой, да люлі, дай селязьнёў выжыдаць.
Там два малойчыкі а(й)бод(ы)ва холасты,
_Ой лі, ой, да люлі, а(й)бод(ы)ва холасты.
- Ой, пусці маці 2016
Ой пусці маці Даг(і) на раце г(о)ляць
Огой леге оге да лёле Дагі на раце г(о)ляць.
Дагі на раце г(о)ляць Дагі селязьнёу выжыдаць
Огой леге,оге да лёле Дагі селязьнёу выжыдаць
Тамы два малойч(э)к(е) Агабодыва хог(о)лас(э)т(э )
Огой леге оге да лёле Агабодыва хоголас(э)т(э)
А яны шлі ішлі Астанавіліся
- Ой, ты, саду 2016
Ой ты, саду, ты мой саду, зеляненькай
в.Неглюбка (Веткаўскі р-н)
Ой ты, саду, ты мой саду, зеляненькай,
Ой лі, вой, лёлюшанькі, зеляненькай.
Па ім ходзя парнішанька, ў гуслі йграя.
Ой лі, вой, лёлюшанькі, ў гуслі йграя.
За ім(ы) ходзя красна дзеўка, й успявая.
- Ой, у лесе на дубочку 2016
Ой, у лесе й на дубочку
Колыхала дзеўчінонька сына й дочку.
Колыхала дый плакала:
– Ці я ў цебе й, моя мамко, не гуляла?
Хоць гуляла, ні доросла,
Посадзіла каліноньку, й она всох(ы)ла.
Ой ты, мамко моя родна,
Поколушы мое дзеткі, будзе ж доб(ы)рэ.
- Ой, у полі берёза стаяла
Ой, у полі берёза стояла,
Ой, у полі кудрява стояла.
Люлі, люлі, стояла,
Люлі, люлі, стояла.
Шарі, барі, растарбарі,
Снежкі белі віпадалі,
Охотнічкі налегалі,
- Разбушуйце-ка вы, буйныя ветры
Разбушуйце-ка вы, буйныя ветры,
Нанясіцця белы снег.
Белы снег.
Да замяціця-ка ўсе пуці-дарогі,
Маего жы мілага сляды.
Сляды.
Да штоб міленькі сюда ня заходзіў,
Дарожачак ня тарыў.
- Цераз мора
Ня пій, братачка, у моры вадзіцы,
Не лаві, братачка, у мора рыбачкі,
Не бяры, братачка, да ўзмора ягадак,
Не касі, братачка, да ўзмора травіцы…
Цераз мора йшоў дай брат з сястрыцаю,
Ой, лі, ой, люлі, ай, брат з сястрыцаю.
Братка пірайшоў, сястрыца ўтонула,
- Я скакала плясала 2016
Я скакала плясала процi новага двара.
Ой лёлi калiна, лёлi ягада малё...
Пацерала ключыкi з шауковага пояса.
Ой лёлi калiна, лёлi ягада малё...
А хто мае ключы найдзя за таго замуж пайду.
Ой лёлi калiна, лёлi ягада малё....
Стары раненька йшоу мае ключыкi знайшоу...
Ой лёлi калiна, лёлi ягада малё...
- Я скакала, плясала
Я скакала, плясала
Я скакала, плясала процi новага двара,
Ой, лёлi, калiна, лёлi, ягада малё...
Пацерала ключыкi з шаўковага пояса,
Ой, лёлi, калiна, лёлi, ягада малё...
А хто мае ключы найдзя – за таго замуж пайду!
Ой, лёлi, калiна, лёлi, ягада малё...