- Белая зямля
Белая зямля пад чорнымі плямамі
Сьветлае неба зацягнута хмарамі
Гарачае сонца больш не палае
Штосьці святое памірае.
Сьцяг барацьбы ў небе лунае -
Зноў да змаганьня ён прызывае.
Вочы расплюшчы, удалеч узірай.
- БНР
Сонечны сымбаль краіны маёй
Пад бела-чырвона-белай крывёй
Змагаліся дзяды, змагаліся айцы
За цябе, Беларусь!
Наперад, байцы!
За цябе жыццё аддаць...
Веру продкаў шанаваць!
- Верш Вайны
Хмель мінулых дзён водгукам вайны
Верна сэрца ў баю пакідае
На світанку мяжы свараю мячэй
Пярун у сеч ісці заклікае...
Тысячай смярцей у ноч крычыць крумкач
Крыламі - вайны знак вітаючы!
...Бьецца меч аб шчыт...
- Вясна
06 - Вясна (Міхалу Вітушку ды іншым змагарам за Беларусь)
На зямлі Беларускай палае нязгасна
Светлым полымем памяць народа
Аб героях, што бьюцца пад сцягам свабоды
Пад штандарам нястрымнай Пагоні!
Супраціў беларускага духу!
Ліцвінскай крыві супраціў!
- Купальская
Раніцай над вёскаю, птушкі шчабечуць
Сонейка праменьчыкі на землю пасылае
Смуга над ракой сьцеліцца
І вёска яшчэ сьпіць,
А ў далечыні за лясамі вогнішча гарыць.
У ноч на Купалу гадала на Усяслава
І па рацэ пускала сьвяточныя вянкі
- Навальнiца
Навальніца - чорнае неба
І маланкі скачуць па ім
Ільецца дождж і нічога не бачна,
Вые вецер у шчылі хацін.
Не гнявіся, Пярун-Навальнічнік,
Не нясі агонь на нас зверху,
Не палі полымем нашы хаты.
Ад цябе больш нічога ня трэба.
- Перад цемрай
Сонца сыходзіць... Сонца сыходзіць
Калі сонца сыходзіць, яно зьнікае скрозь рэдкія чорныя хваіны
Там, на ўзгорку, увечары яно памірае ціхім...
І вецер здаецца восеньскім, і вецер здаецца дымным...
Калі Сонца сыходзіць, то ты зноў адзін як і раней,
Узгадваеш нявольна гэтую песьню,
Што ўлятае ўслед за Сонцам у злата-чырвоную далеч...
- Ранак
Устану я рана
На самым сьвітанку зь першай расою.
Гляну на неба
І ўбачу, як усходзіць новае Сонца...
Ранішнім ветрам
Прымі мяне, ранак,
Вядзі за сабою.
- Сьцягi
Правай! Правай! Правай!
Сьцяг перамогі вышэй уздымі!
Правай! Правай! Правай!
Славім багоў Белае Русі!
Слава! Слава! Слава!
Слава народу! Слава зямлі!