- Аксамітныя танцы
На кухонным стале
Танчыць чорная котка.
Танчыць чорная котка
На кухонным стале.
Падабаюцца мне
Аксамітныя танцы.
Аксамітныя танцы
Падабаюцца мне.
- Белая Лебедзь
Надта хочацца ў вырай,
Мая Белая Лебедзь.
А цi хочаце вы ў рай?
Мне хацелась бы ведаць,
Мне хацелась бы ведаць.
Мне хацелась бы верыць,
Што вы хочаце ў вырай,
Мая сумная Лебедзь.
- Божа, забяры маё жыцьцё
Божа, забяры маё жыцьцё.
Выратуй зьнямелую Айчыну,
Выратуй ахвяры і злачынцаў,
Божа, забяры маё жыцьцё.
Ты магутны, вольны і вялікі,
Ганарлівым адпусьці грахі.
Веру - да цябе вядуць шляхі,
- Бомба
Бомба мае ўзарвацца а трынаццатай дваццаць,
Але пакуль што трынаццаць пятнаццаць.
Нехта здолее выйсьці, нехта будзе праходзіць,
Нехта будзе вагацца у трынаццаць шаснаццаць.
Аааааааааа...
Тэрарысты адбеглі на такую адлегласьць,
- Вакно
Амаль што кожны дзень гляджу ў сваё вакно,
Знаёмы краявід вітаю я праз шкло.
Знаёмы краявід, няма на што глядзець,
Завулак, дрэва, мур і вуліца .........
Але раз-пораз там, па-за халодным шклом
Я бачу дзіўны сад, я чую дзіўны звон,
Я бачу дзіўны сад, я чую дзіўны звон.
- Восеньская калыханка для краіны
Сьпі, зямля мая, засьні,
Пазяхні, заплюшчы вочы.
Чуеш, будзе як захочаш,
Не турбуйся, адпачні.
Сьпі, зямля мая, засьні,
З ранку будзеш ты умыта
Цёпленькай вадой, нібыта
- Выбар
Сярод закручанай дарогі,
Сярод адчаю і нязгоды
Ты мне крычаў: "Да перамогі!",
А мне хацелася...
Свабоды! Свабоды!
Ты уваскрасаеш, памінаеш
Напэўны час ці назаўсёды,
- Выгнаны сын
Прывітаньне, выгнаны сын.
Ў вітражах твайго божага дому
Так прыгожа адбіваюцца промні
Сонца, якое заходзіць.
Сонца, якое заходзіць.
Сонца, якое заходзіць.
Прывітаньне, выгнаны сын.
- Дакранiся да вады
Дакраніся да вады
І ты адчуеш, што такое душа,
Дакраніся да вады.
Прытуліся да вады
І ты зьведаеш, што было сьпярша,
Прытуліся да вады.
Цёплы сон камянёў,
- Дарагія мае масквічы
Дарагія маі масквічы,
Уважаемыя ленінградцы,
Нікчыму нам Атчызну дзяліць,
А цем пачэ нам незачэм драцца.
Прыезджайце ка мне ў Беларусь,
Прывазіце друзей і знакомых,
Мойце рукі, садзіцесь за стол,
- Два польскiх шпiёны
Мы - два польскіх шпіёны:
Болек ды Лёлек, Лёлек ды Болек.
Запомніце нашы імёны:
Болек ды Лёлек, Лёлек ды Болек.
У нашых кішэнях мапы ды лупы,
У нашых кішэнях нажы ды запалкі,
У нашых кішэнях фальшывыя візы,
- Дзеці чорнага горада
Мы дзеці чорнага горада,
Мы выйшлі з ягонага чэрава,
Мы станем ягоным голасам,
А голас не мае ценю.
Мы дзеці бацькоў памерлых,
Мы носім чорныя строі
І нашыя грубыя рукі
- Дом
На высокiм пагорку высокi дом,
Я ў тым доме жыву нi зусiм адна,
I таму ў гэтым доме ня чутна песень,
I таму ў гэтым доме ня сьняцца сны.
А ты па беразе крочыш, чужынец бяздомны,
Мне нi мова твая, нi iмя невядомы,
Толькi я патрапляю табе усьлед,
- Жахлівая прыгажосьць
Нашыя танцы не болей чым
Рэзкі свавольны рух,
Крохкі, амаль непрыкметны жэст
Тонкіх нэрвовых рук.
Скончыцца дзень і а шостай гадзіне
Ты заўважаеш сама,
Як чалавечы натоўп заглынае цябе,
- Забудзь маё імя
А ты забудзь маё імя,
Як вецер словы забывае.
І вось мой вобраз адплывае
І ты забудзь маё імя.
І вось мой вобраз адплывае
Па воды з чорнаю ракой.
І вецер словы забывае
- Залатыя краты
Мне на сэрцы золатам вышывалі краты,
Кроў балюча крапала на маю душу
З голкі дыямэнтавай аж у тры караты -
Вось якое дзіва я ў грудзёх нашу.
А бывае падаю з усяго размаху,
Дык на сэрцы золатам шэсьць крыжоў зьвіняць.
Аб зямельку родную, быццам меч аб плаху, -
- Звон
Па кім гэты звон? Па кім?
Званар, калі ласка, пакінь,
Пакінь будзіць гэты звон,
Забудзь, што ён .... .......
Забудзь, што лунала душа,
Забудзь, што ..... .....
Сваё адзвінелі вякі,
- Здаецца
Здаецца, той дом стаяў на ўскраіне месца,
На вуліцы з цёплага пылу і плотаў драўляных,
Пад грушай вялікай, якая ўжо не радзіла,
Затое давала шмат ценю ў летнюю сьпёку.
Здаецца, той дом быў пабелены некалі вапнай,
Ля дому быў кветнік, а ў ім незьлічоныя кветкі.
На тле белых сьценаў найлепей глядзеліся мальвы,
- Зьнiчаваньнi
У небе зьнічаваньняў трыццаць тры
Зліліся у адзін Агонь адвечны.
Наўкол Агню зьбіраюцца вятры,
Іх трыццаць тры і кожны мае сьвечку.
I кожны мае кожным што сказаць
Ці памаўчаць - маўчаньне зразумеюць.
Іх трыццаць тры і сьвечкі іх гараць,
- Караблік
Тата, купі мне караблік -
Я паплыву ў Амерыку.
Там растуць баабабы,
Там страляюць каўбоі.
Там жывуць добрыя людзі,
Яны заўсёды сьмяюцца.
Там дзеці гуляюцца з сонцам,
- Крот 2
Кратае краты крот,
Закратаваны ў нары.
А там на гары
Сёньня сьвята травы.
Там гараць ліхтары,
Дзеці паляць вагні,
І лётае зьмей папяровы.
- Людзі на балоце
Дарагая сястра, я пiшу табе лiст,
Каб сказаць табе, што ўсё нармальна ў нас.
Толькi дождж палiвае ня дзень i ня два, i ня тыдзень,
Але гэта звыкла.
Мы жывем на балоце, мы любiм яго,
Пра яго мы сьпяваем i пiшам палотны.
I таму пад дажджом мы як рыбы ў вадзе
- Мая краіна
Я люблю, калi сьвецiць сонца
Рана ранкам праз фiранкi.
Я люблю пах сьвежае кавы,
Я люблю пах смажанай бульбы.
Мне падабаецца водар парфумы,
Мне падабаецца дым цыгарэтаў.
Я люблю халодныя блюзы,
- Месяц верасень
Месяц верасень, месяц верасень,
Спрэс атручаны рэчаіснасьцю.
Дзе той веры сэнс, дзе той праўды сьвет?
Не прынізіць нас гэткай літасьцю.
Не пяюць званы, не зьвіняць званы,
Цішыня шапоча зьнясілена.
Праўды не сказаць, не пачуць маны,
- На нашай вуліцы
На нашай вуліцы
Усё звычайнае:
Таполі пыльныя,
Дамы панэльныя,
Двары квадратныя,
Пад'езды брудныя,
Жыцьцё нармальнае,
А людзі розныя.
- Начная варта
Вартуе горад
Начная варта.
Там, дзе не трэба,
Хадзіць не варта.
Сядзіце дома,
Сядзіце ціха,
Замкніце дзьверы,
- Не, гэта ня сьмерць
Не, гэта не сьмерць,
Вочы твае за шклом
У залатой смузе,
Я ў іх тану, тану.
Вусны, нібыта сьнег,
Гэты празрысты сьвет
На залаты пясок,
- Неба мяняе колер
Сустрэліся на дарозе,
Спыніліся, каб павітацца.
Нехта сказаў: глядзіце,
Хутка павінна пачацца.
Стаім пасярод дарогі,
На неба глядзім з-пад далоні.
Неба мяняе колер
- Новае неба
Ён шукае дарогі да белых палёў,
Над якімі адно толькі новае неба,
Тут ўласная сьмерць выглядае ганебнай.
Ён шукае сабор, а знаходзіць...
Ён шукае сьцяжыны да белых лясоў,
Дзе вандроўныя душы знаходзяць прытулак,
Там паснула нянавісьць і злоба паснула.
- Падае сьнег
Падае сьнег зранку
Белаю калыханкай,
Ён камуфлюе танкі
Пад цукровую вату.
Падае сьнег долу,
Дзеці ідуць ў школу,
А мы шыбуем дадому
- Падводнае гета
Над горадам шэрая хмара
Макабрычных паметаў,
Чырвоны фабрычны комiн
Поўны вады, як калодзеж,
Поўны вады, як калодзеж.
Вада залiвае горад,
Вулiцы, плошчы ды сквэры.
- Пан Крот
Хмары і мары, малочныя бары,
Крот тым часам рые.
.е.а і зоркі, і плач перапёлкі,
Крот тым часам рые.
Танкі і панкі, і хіпі-падранкі,
Крот тым часам рые.
Гмахi i дахi, мы вольныя птахі,
- Прэзiдэнт, iдзi дамой
Яны глядзяць на чырвонае неба
І спадзяюцца, што пойдзе дождж.
Яны глядзяць на засохлую глебу
І спадзяюцца, што ўзыйдзе трава.
А мы з табой пакідалі надзею,
Але яна не ўзыйшла травой.
А мы за сабой пакідалі тры словы:
"Прэзідэнт, ідзі дамоў!"
- Радыё Сталін
Ультралевыя хвалі
Лепей прымацца сталі.
Тварам да сьценкі
У актавай залі
Мы слухаем радыё Сталін.
Гаворыць радыё Сталін,
Слухайце, вы замаўлялі.
- Сон у трамваі
Засынаю, ізноў засынаю,
Бо надзеі ніякай не маю,
Бо надзеі ніякай не маю
І нічога ў жыцьці не трымае.
Бо надзеі ніякай не маю
І нічога ў жыцьці не трымае,
І нічога ў жыцьці не трымае.
- Страх
Праз днi i ночы нас пiльнуе страх -
На вулках Вiльнi i ў тваiх вачах,
Там толькi ён заместа рэк i мораў.
У мiлым доме песень не пяюць,
А цягнуць нэндзу вечную сваю
Пра хлеб і сьмерць і зноў пра сьмерць гавораць.
Я выйду ў ноч пакуль сабе ня веру,
- Таму што
Таму што патрэбнае слова нішто,
Калі яно позна прыходзіць.
Таму што мінаюць гады і гадзіны,
А наша ....... .........
Божа, калі Ты бароніш мяне ад самоты,
Божа, калі Ты пачуеш літаньні мае,
Божа, калі Ты пачуеш літаньні мае,
- Той, хто стаіць у мяне за плячыма
Той, хто стаіць у мяне за плячыма,
Не паглядзіць мне у твар.
Ён проста стаіць у мяне за плячыма,
Бы ведае рух маіх мар.
Той, хто стаіць у мяне за плячыма,
Заўсёды са мною, як цень.
Ён проста стаіць у мяне за плячыма
- Ты прыходзіш
Ты прыходзіш у цёмна-зялёныя дні,
Ты прыходзіш у сьветла-зялёныя ночы.
У халодным пакоі ратуемся моўчкі,
Ты прыходзіш і мы застаемся адны.
Ты сыходзіш у цемру чырвоных агнёў,
Забіраеш адно безнадзейную стому,
Пакідаеш падзеньне з чырвонае стромы,
- Узыдзі на гару
Узыйдзі на гару,
Абярніся ваўком
І ляці праз чатыры гады.
Сваю маці забудзеш
І родны свой дом,
Не сустрэнеш ніколі бяды.
А яшчэ сорак дзён,
- Цемра
Цемра, людзі ўстаюць з ложкаў,
Людзі п’юць цёплую каву,
Людзі ідуць на працу,
Каб адбыць там свой час
І рушыць дамоў.
Дай мне веры, дай надзею,
Дай знак таго, што гэта патрэбна табе,
- Цэпеліны
Цэпеліны ў небе,
Неба ў цэпелінах.
Яны плывуць між аблокаў
Пагрозьліва і павольна.
Гэтак сама павольна
Цягнуцца іхнія цені,
Зазіраючы проста ў вокны,
Аблізваючы пабудовы.
- Чарга па хлеб
Я стаяў у чарзе па хлеб,
Дастаяўся, а тамака соль.
Я спытаўся: "А дзе мой хлеб?",
Мне далі скамянелую соль.
Ён стаяў у чарзе па хлеб,
Дастаяўся, а тамака сьпірт.
Ён спытаўся: "А дзе мой хлеб?",
- Шостае падарожжа
Шостае падарожжа
(сл. І.Бабкоў, муз. К.Камоцкая і група “Новае Неба”)
твае валасы зблытаныя з мокрай травой
як чужы успамін жужалка паўзе па сьцяне
- Электарат
Электрычныя песьні трансфарматарных будак
Сьпявае штовечар п'яны электрык.
Электарат галасуе, электарат абірае,
Электарат галасуе, электарат абірае.
Дотык да дроту - гэта так проста,
Дотык да дроту - раптоўная сьмерць.