АБВ
911pesni.ru
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Э
  • Ю
  • Я
  • A
  • B
  • C
  • D
  • E
  • F
  • G
  • H
  • I
  • J
  • K
  • L
  • M
  • N
  • O
  • P
  • Q
  • R
  • S
  • T
  • U
  • V
  • W
  • X
  • Y
  • Z
  • #
  • Текст песни Аверсэв - Лісіца-хітрыца

    Исполнитель: Аверсэв
    Название песни: Лісіца-хітрыца
    Дата добавления: 16.01.2026 | 08:19:01
    Просмотров: 1
    0 чел. считают текст песни верным
    0 чел. считают текст песни неверным
    Здесь расположен текст песни Аверсэв - Лісіца-хітрыца, перевод и видео.
    Жылі дзед ды баба. Нічога ў іх з гаспадаркі не было, толькі адна курачка Чубатка. Дажыліся яны, што няма чаго варыць. Вось дзед і кажа бабе:
    – Звары хіба Чубатку, ці што?
    Баба замахала рукамі:
    – Што ты, дзед, выдумаў?! Лепш мы галодныя будзем, а Чубаткі я не дам варыць.
    Пачула гэта курачка, пабегла на двор, знайшла там бобінку і прынесла бабе.
    – Звары ты, баба, хоць гэтую бобінку, – кажа дзед.
    – Што тут за наедак з аднае бобінкі? Давай лепш пасадзім яе. Як вырасце, тады спячэм цэлы бабовы пірог.
    Пасадзілі яны тую бобінку ў хаце пад палацямі. Узышла бобінка ды давай расці. Расла, расла, уперлася ў палаці. Дзед разабраў палаці, і бобінка дарасла да столі. Дзед і столь разабраў, яна дарасла да страхі. Разабралі страху, і вырасла бобінка аж да неба. Узяў тады дзед торбу, палез на неба, абабраў струкі і вярнуўся назад.
    Спякла баба пірог з тых бабоў. А ён выскачыў з печы і ўцёк. Кінуліся дзед з бабай даганяць, але дзе там! Так і не дагналі. Прыкаціўся пірог у лес. А тут насустрач яму Лісіца-хітрыца. Схапіла яго, выела мякіш, усярэдзіну шышак насыпала ды пабегла да пастушкоў.
    – Пастушкі, дайце мне бычка за гэты пірог.
    Згадзіліся пастушкі і аддалі Лісіцы бычка. Села яна на бычка і паехала. Бачыць – на дарозе пусты воз стаіць. Запрэгла яна бычка, села на мяккай саломе і едзе сабе далей. Сустракае Ваўка.
    – Куды, кума, едзеш? – пытаецца ён.
    – За трыдзевяць зямель, у трыдзясятае царства. Там, кажуць, курэй і каршуны не дзяруць...
    – А бараны ў тым царстве ёсць? – аблізнуўся Воўк.
    – Ды іх там хоць гаць гаці!
    – Вазьмі і мяне з сабою. Падвязі хоць мой хвост.
    – Што адзін хвост везці, сядай увесь ты.
    Сеў Воўк, едуць далей. Сустракаюць Мядзведзя.
    – Куды, кумы, едзеце?
    – За трыдзевяць зямель, у трыдзясятае царства... Там, кажуць, курэй і каршуны не дзяруць.
    – Там, кажуць, бараноў – хоць гаць гаці.
    – А мёду там многа?
    – Ды там, кажуць, мядовыя рэкі цякуць!
    Мядзведзь зарадаваўся:
    – То вазьміце і мяне. Хоць адну лапу падвязіце.
    – Што адну лапу везці? Сядай увесь ты.
    Сеў Мядзведзь да іх, паехалі далей. Аж зламалася аглобля. Пайшла Лісіца ў лес па аглоблю. А Мядзведзь з Ваўком тым часам з’елі бычка, шкуру саломай напхалі, на ногі паставілі ды ўцяклі. Вярнулася Лісіца, прыладзіла аглоблю, махнула пугаю
    на бычка, той і паваліўся. Раззлавалася Лісіца і вырашыла адпомсціць Мядзведзю з Ваўком.
    Прыйшла восень. Сустракае неяк Лiсiца Ваўка
    і кажа:
    – Трэба табе, кум, новы кажух пашыць. Гэты зусім стары.
    – Праўду, кумка, кажаш, – згадзіўся Воўк.
    Пабег ён на выган, схапіў авечку і прывалок у лес, каб з яе шкуры кажух пашыць.
    – Цяпер, – кажа Лісіца, – трэба краўца шукаць. Я ведаю добрага, хадзем да яго.
    Прывяла Лісіца Ваўка на луг. А там на прывязі жарабец пасвіўся.
    – Вунь ён, кравец!
    Воўк зарагатаў:
    – Гэта не кравец, а жарабец! Дурная ты, кумка!
    Лісіца пакрыўдзілася:
    – Ты пра мой розум не вельмі языком мялі. Лепш ідзі паглядзі, на чым жарабец навязаны.
    – На вяроўцы.
    Лісіца засмяялася:
    – Вось і відаць, што дурань! Жарабец на кале навязаны. Хадзем пакажу.
    Прывяла Лісіца Ваўка да калка, за які быў прывязаны канец вяроўкі, зняла вяроўку, зрабіла пятлю і закінула Ваўку на шыю. Воўк і азірнуцца не паспеў, як у пятлі апынуўся. Тады Лісіца махнула хвастом, жарабец спужаўся ды пабег да гаспа-дара, а Ваўка за сабой прыцягнуў. Там з яго і шкуру знялі.
    Вярнулася Лісіца ў лес, закапала авечку ў мох, адны толькі мазгі на абед пакінула. Села пад елкаю і есць. Ідзе Мядзведзь.
    – Што гэта ты, кума, жуеш?
    – Мазгі. Калі хочаш, разганіся ды стукніся галавою аб дуб –мазгі і выскачаць.
    – Так і зраблю. А то есці даўно хочацца.
    Разагнаўся Мядзведзь ды грымнуўся лбом аб дуб. Тут яму і канец.
    А хітрая Лісіца наелася мазгоў ды пайшла запіваць крынічнаю вадою.

    Скачать

    Смотрите также:

    Все тексты Аверсэв >>>

    О чем песня Аверсэв - Лісіца-хітрыца?

    Отправить
    Верный ли текст песни?
    ДаНет