АБВ
911pesni.ru
  • А
  • Б
  • В
  • Г
  • Д
  • Е
  • Ж
  • З
  • И
  • К
  • Л
  • М
  • Н
  • О
  • П
  • Р
  • С
  • Т
  • У
  • Ф
  • Х
  • Ц
  • Ч
  • Ш
  • Э
  • Ю
  • Я
  • A
  • B
  • C
  • D
  • E
  • F
  • G
  • H
  • I
  • J
  • K
  • L
  • M
  • N
  • O
  • P
  • Q
  • R
  • S
  • T
  • U
  • V
  • W
  • X
  • Y
  • Z
  • #
  • Текст песни Аверсэв - Дзюймовачка

    Исполнитель: Аверсэв
    Название песни: Дзюймовачка
    Дата добавления: 25.10.2025 | 04:58:09
    Просмотров: 5
    0 чел. считают текст песни верным
    0 чел. считают текст песни неверным
    Здесь расположен текст песни Аверсэв - Дзюймовачка, перевод и видео.
    Жыла адна жанчына. Дзяцей у яе не было, а ёй вельмі хацелася дзіцятка. Пайшла яна да старой вядзьмаркі і кажа:
    – Я так хачу, каб у мяне была дачка, хоць самая маленькая!
    – Вось табе ячменнае зярнятка, – адказвае вядзьмарка. – Пасадзі яго ў кветкавы гаршчок – і ўбачыш, што будзе.
    Жанчына падзякавала і пайшла дадому, дзе пасадзіла ячменнае зярнятка ў кветкавы гаршчок.
    Толькі яна яго паліла, як зярнятка адразу прарасло.
    З зямлі паказаліся два лісцікі і сцяблінка, а на ёй – цудоўная кветка, падобная да цюльпана, які яшчэ не распусціўся. Жанчына пацалавала прыгожыя стракатыя пялёсткі, і ў тое ж імгненне кветка раскрылася. У ёй сядзела жывая дзяўчынка. Яна была маленькая, ростам усяго з дзюйм. Таму яе так
    і назвалі – Дзюймовачка.
    Калыску для яе зрабілі са шкарлупіны грэцкага арэха. Замест пярынкі туды паклалі некалькі фіялак, а замест коўдры – пялёстак ружы. У гэтую калыску дзяўчынку клалі на ноч, а ўдзень яна гуляла на стале. Пасярэдзіне стала жанчына паставіла талерку з вадой, а па краях талеркі расклала кветкі. Для маленькай Дзюймовачкі гэта было цэлае возера, і яна плавала там на пялёстку цюльпана, як на чоўне. Дзяўчынка цэлы дзень каталася па сваім цудоўным возеры і спявала песні. Такога пяшчотнага галаска, як у яе, ніхто ніколі не чуў.
    Аднойчы ўначы, калі Дзюймовачка спала ў сваёй калысцы, праз адчыненае акно ў пакой прабралася вялізная старая Жаба, мокрая і брыдкая. Яна зазірнула ў шкарлупіну, дзе спала Дзюймовачка, і сказала:
    – Якая красуня! Добрая будзе майму сыну нявеста!
    Яна схапіла арэхавую шкарлупіну і выскачыла праз акно ў сад. Каля саду цякла рэчка, а пад самым яе берагам была гразкая багна. Тут і жыла старая Жаба са сваім сынам, такім жа мокрым і брыдкім, як і яна сама.
    – Брэ-ке-ке-ке-кекс! – толькі і сказаў ён, убачыўшы ў арэхавай шкарлупіне маленькую дзяўчынку.
    – Давай занясём яе на сярэдзіну ракі і пасадзім там на ліст гарлачыка. Адтуль яна не ўцячэ! – сказала старая Жаба.
    На рацэ расло шмат гарлачыкаў. Іх шырокія лісты плавалі па вадзе, а самы вялікі – далей за ўсе ад берага. Жаба падплыла да яго і паставіла на ліст арэхавую шкарлупіну з дзяўчынкай.
    Як жа спужалася бедная Дзюймовачка, калі прачнулася ранкам! З усіх бакоў яе атачала вада, а бераг быў ледзь бачны. Дзюймовачка горка заплакала.
    Старая Жаба падплыла са сваім брыдкім сынам да Дзюймовачкі, усміхнулася і сказала:
    – Вось мой сынок! Ён будзе тваім мужам!
    – Брэ-ке-ке-ке-кекс! – толькі і сказаў сынок.
    Жабы забралі арэхавую шкарлупіну, каб занесці яе ў новы дом, і паплылі. А Дзюймовачка засталася адна пасярод ракі і горка плакала: ёй зусім не хацелася жыць у агіднай Жабы і выходзіць замуж за яе брыдкага сына.
    Маленькія рыбкі, якія плавалі пад вадой, пачулі, што сказала старая Жаба. Яны пашкадавалі міленькую маленькую дзяўчынку і перагрызлі сцяблінку яе гарлачыка.
    І вось імклівая плынь панесла ліст, на якім сядзела Дзюймовачка, – цяпер старая Жаба ніяк яе не дагоніць. Да дзяўчынкі апусціўся лёгкі белы Матылёк – яму вельмі спадабалася драбнюткая вандроўніца. Дзюймовачка зняла свой шаўковы паясок, адзін канец накінула на Матылька, другі прывязала да лістка, і той паплыў яшчэ хутчэй. У гэты час побач пралятаў Хрушч. Ён схапіў Дзюймовачку і занёс яе на дрэва, а зялёны ліст гарлачыка разам з Матыльком хутка зніклі з вачэй.
    Страх апанаваў бедную Дзюймовачку, калі рагаты Хрушч абхапіў яе лапкамі і падняўся высока ў паветра! Ды і што цяпер будзе з Матыльком? А Хрушчу які клопат? Ён сеў на галінку вялікага дрэва, пасадзіў побач Дзюймовачку і сказаў ёй, што яна яму вельмі падабаецца.
    Пасля да іх у госці прыйшлі іншыя хрушчы, яны з цікавасцю разглядалі Дзюймовачку і казалі:
    – У яе ж толькі дзве ножкі!
    – У яе зусім няма вусікаў!
    – Яна такая тоненькая, яшчэ пераломіцца напалову!
    – Вельмі яна на чалавека падобная, а да таго ж непрыгожая, – вырашылі нарэшце ўсе хрушчы.
    Нават таму Хрушчу, які прынёс Дзюймовачку, падалося цяпер, што з ёй нешта не так, і ён вырашыў з ёй развітацца. Ён зляцеў з Дзюймовачкай уніз і пасадзіў яе на рамонак.
    Усё лета Дзюймовачка пражыла адна ў вялікім лесе. Дзяўчынка спляла сабе з травы калыску і павесіла
    яе пад вялікім лістом лопуху, каб хавацца ад сонца і дажджу. Яна ела салодкі мёд і піла расу, якую ранкам знаходзіла на раслінах.
    Так мінула лета, а пасля і восень. Набліжалася зіма. Кветкі завялі, а вялікі лопух, пад якім жыла Дзюймовачка, засох. Холад прабіраў Дзюймовачку да касцей. Пайшоў снег, і кожная сняжынка была для яе як цэлы шуфель снегу. Тады Дзюймовачка вырашыла пайсці з лесу і пашукаць сабе прытулак на зіму.
    За лесам, дзе яна жыла, было вялікае поле. Там Дзюймовачка знайшла норку палявой Мышы. Палявая Мыш жыла ў цяпле і дастатку: кухня і кладоўка ў яе былі поўныя хлебнага зерня. Дзюймовачка спынілася ля парога і папрасіла даць ёй хоць кавалачак ячменнага зярнятка – вось ужо два дні яна нічога не ела.
    – Ах ты, небарака! – сказала палявая Мыш. – Ідзі сюды, пагрэйся ды паеж са мной!
    І Дзюймовачка спусцілася ў норку, пагрэлася і паела.
    – Ты мне падабаешся, – сказала ёй Мыш, паглядзеўшы на яе бліскучымі, як бісер, чорнымі вочкамі. – Заставайся ў мяне на зіму. Я буду карміць цябе, а ты – прыбіраць мой дом і расказваць мне казкі.
    Дзюймовачка засталася. Яна рабіла ўсё, што казала ёй Мыш, і ёй нядрэнна жылося ў цёплай зацішнай норцы.
    – Хутка ў нас будуць госці, – сказала аднойчы палявая Мыш. – Раз на тыдзень да мяне прыходзіць сусед, Крот. Ён вельмі багаты і жыве куды лепш за мяне. Выходзь, дзяўчынка, за яго замуж! Адна бяда: ён зусім сляпы.
    Але Дзюймовачцы зусім не хацелася замуж за багатага, але змрочнага Крата.
    Хутка сусед і праўда прыйшоў да іх у госці. Мыш прымусіла Дзюймовачку праспяваць для Крата дзве песні, і той быў у захапленні. Вярнуўшыся дадому, Крот пракапаў доўгі калідор ад свайго дома да норкі палявой Мышы і запрасіў суседку разам з Дзюймовачкай прагуляцца па гэтай галерэі.
    На палове дарогі Крот спыніўся і сказаў:
    – Тут ляжыць нейкая птушка. Але нам няма чаго яе баяцца – яна мёртвая.
    Дзюймовачка ўбачыла Ластаўку, якая, відаць, памерла ад холаду. Ёй стала шкада гэтую легкакры лую птушачку. Ноччу Дзюймовачцы не спалася. Яна ўстала, спляла з сухіх былінак вялікі дыван і, пракраўшыся ў галерэю, накрыла ім мёртвую бядачку. Пасля яна зрабіла Ластаўцы цёплае гняздзечка з сухога імху і пуху, каб ёй не так холадна было ляжаць на мёрзлай зямлі. Яна прыціснулася галавой да шаўкавістых пёрак і раптам пачула, як у грудзях у птушкі нешта застукала: «Стук! Стук!» – спачатку ціха, пасля гучней. Гэта забілася сэрца Ластаўкі, якая не памерла, а зледзянела ад холаду, а цяпер сагрэлася і ажыла.
    У наступную ноч Дзюймовачка зноў ціхенька прабралася да Ластаўкі. Птушка зусім ажыла, але была яшчэ вельмі слабая.
    – Дзякуй табе, мілая дзяўчынка! – сказала Ластаўка.
    – Хутка я зусім папраўлюся і зноў палячу да сонейка.
    – Ах, – сказала Дзюймовачка, – цяпер так холадна і ідзе снег! Застанься лепш тут, я пра цябе паклапачуся.
    І яна прынесла Ластаўцы зярнятак і вады, а Ластаўка расказала ёй, як параніла крыло і не змагла паляцець са сваімі сяброўкамі ў вырай.
    Усю зіму Дзюймовачка клапацілася пра Ластаўку, якая ляжала ў падземнай галерэі. А калі прыйшла вясна і прыгрэла сонейка, Ластаўка развіталася з дзяўчынкай, расправіла крылы і спытала, ці не хоча Дзюймовачка разам з ёй выбрацца на волю. Але Дзюймовачцы было шкада кінуць палявую Мыш: дзяўчынка ведала, што старая будзе без яе маркоціцца.
    – Ну што ж, бывай, мілая дзяўчынка! – прашчабятала Ластаўка.
    Дзюймовачка доўга глядзела ёй услед, бо таксама хацела на прастор, ды і развітвацца з Ластаўкай ёй было сумна. Але яна засталася ў Мышынай норцы.
    І вось аднойчы старая Мыш сказала Дзюймовачцы:
    – Наш сусед, Крот, хоча з табой ажаніцца. Цяпер табе трэба рыхтавацца да вяселля, бо ты выходзіш замуж за вельмі важную асобу.
    Дзюймовачцы давялося кожны дзень прасці пражу. Старая Мыш наняла чатырох павукоў, і яны дзень і ноч ткалі розныя тканіны і плялі карункі з самага тонкага павуціння. А змрочны Крот кожны вечар прыходзіў да іх у госці і радаваўся, што лета хутка скончыцца і тады яны згуляюць вяселле. Дзюймовачка ўвесь час журылася і плакала.
    Кожную раніцу, на світанні, і кожны вечар, на захадзе сонца, Дзюймовачка выходзіла за парог Мышынай норкі. «Як добра, як светла тут, на волі!» – думала яна. Ёй хацелася пабачыцца з Ластаўкай, але тая над полем не паказвалася.
    І вось надышла восень. Да вяселля амаль усё было гатова.
    – Праз чатыры тыдні тваё вяселле! – сказала Дзюймовачцы палявая Мыш.
    Але Дзюймовачка заплакала і адказала, што не хоча выходзіць замуж.
    Старая Мыш раззлавалася:
    – Глупства! Не будзь упартай. Дзякуй лёсу за такога багатага мужа!
    Надышоў дзень вяселля, і Крот прыйшоў па сваю нявесту. Відаць, давядзецца ёй ісці з ім у яго цёмную нару і жыць там, глыбока пад зямлёй, і ніколі не бачыць яснага сонейка – Крот жа яго ненавідзіць!
    І вось Дзюймовачка выйшла зірнуць на белы свет у апошні раз. Хлеб ужо быў сабраны, і з зямлі тырчала толькі голае засохлае ржышча. Дзяўчынка адышла далей ад Мышынай норкі і працягнула да сонца рукі:
    – Бывай, сонейка, бывай!
    – Ціў-ціў! – раптам пачулася ў яе над галавой.
    Гэта была Ластаўка, якая пралятала над полем, убачыла Дзюймовачку і ўзрадавалася. Яна апусцілася на зямлю, і Дзюймовачка са слязамі расказала сяброўцы, што не хоча выходзіць замуж і жыць разам з Кратом глыбока пад зямлёй, куды ніколі не зазірае сонца.
    – Надыходзіць халодная зіма, – сказала Ластаўка, – і я палячу далёка ў вырай. Хочаш паляцець са мной? Сядай да мяне на спіну, і мы паімчым ад агіднага Крата за сіняе мора, у вырай, туды, дзе вечнае лета і заўсёды квітнеюць кветкі. Паляцелі, мілая дзяўчынка! Бо ты ўратавала мне жыццё, калі я замярзала ў цёмнай халоднай яміне.
    – Так, я палячу з табой! – сказала Дзюймовачка і села Ластаўцы на спіну.
    Ластаўка стралой узнеслася да неба і п
    Дюймовочке приходилось каждый день прясть пряжу. Старая Мышь наняла четырёх пауков, и они день и ночь ткали разные ткани и плели кружева из тончайшей паутины. А угрюмый Крот приходил к ним каждый вечер и радовался, что лето скоро кончится, и тогда они сыграют свадьбу. Дюймовочка грустила и всё время плакала.
    Каждое утро, на рассвете, и каждый вечер, на закате, Дюймовочка выходила из Мышиной норы. «Как хорошо, как светло здесь, на вольном воздухе!» — думала она. Ей хотелось увидеть Ласточку, но она не появлялась над полем.
    И вот наступила осень. Всё было почти готово к свадьбе.
    «Твоя свадьба через четыре недели!» — сказала Полевая Мышь Дюймовочке.
    Но Дюймовочка расплакалась и сказала, что не хочет выходить замуж.
    Старая Мышь рассердилась:
    – Вздор! Не упрямься. Благодари судьбу за такого богатого мужа!

    Настал день свадьбы, и Крот пришёл за своей невестой. Видимо, ей придётся уйти с ним в его тёмную нору и жить там, глубоко под землёй, и никогда не видеть яркого солнца – Крот его ненавидит!

    И вот Дюймовочка вышла посмотреть на белый свет в последний раз. Хлеб уже убрали, и только голая, сухая рожь торчала из земли. Девочка отошла подальше от Мышиной норы и протянула руки к солнцу:
    – Прощай, солнышко, прощай!

    – Тив-тив! – вдруг услышала она над головой.

    Это была Ласточка, летевшая над полем, увидевшая Дюймовочку и обрадовавшаяся. Она опустилась на землю, а Дюймовочка со слезами на глазах сказала подруге, что не хочет выходить замуж и жить с Кротом глубоко под землёй, где солнце никогда не заходит. «Наступает холодная зима, — сказала Ласточка, — и я полечу далеко-далеко в бездну. Хочешь полететь со мной? Садись ко мне на спину, и мы убежим от мерзкого Крота за синее море, в бездну, туда, где вечное лето и вечно цветут цветы. Лети, милая девочка! Ведь ты спасла мне жизнь, когда я замерзла в тёмной, холодной яме.
    «Да, я полечу с тобой!» — сказала Дюймовочка и села Ласточке на спину.
    Ласточка взмыла в небо, как стрела, и

    Скачать

    Смотрите также:

    Все тексты Аверсэв >>>

    О чем песня Аверсэв - Дзюймовачка?

    Отправить
    Верный ли текст песни?
    ДаНет